СТРУМЕ́ННАЯ ПО́МПА,
прыстасаванне для нагнятання (інжэктар) або адсмоктвання (эжэктар) вадкіх ці газападобных рэчываў, а таксама транспартавання гідрасумесей (гідраэлеватар).
Дзеянне С.п. заснавана на павелічэнні напампаванага (адпампаванага) рэчыва струменем вадкасці, пары ці газу. Адпаведна адрозніваюць вадка-, пара-, газаструменныя помпы.
І.І.Леановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)